У школьных сталоўках не будзе чыпсаў і сухарыкаў, а сасіскі — раз на тыдзень

У школьных сталоўках не будзе чыпсаў і сухарыкаў, а сасіскі — раз на тыдзень

У школьных сталовых не будзе чыпсаў і сухарыкаў, а сасіскі будуць раз на тыдзень. Такія нормы прадугледжаныя метадычнымі рэкамендацыямі для ўстановаў адукацыі на 2017/2018 навучальны год. Дакумент зацвердзілі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства адукацыі, інфармуе БЕЛТА.

Пры аднаразовым харчаванні школьнікаў вараныя каўбасы і сасіскі вышэйшага і першага гатункаў будуць выдавацца не больш як адзін раз у тыдзень. У дашкольных установах мусяць выкарыстоўвацца каўбасы і вараныя сасіскі вышэйшага гатунку або з маркіроўкай "Для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту", прычым таксама не часцей за адзін раз на тыдзень.

У школьных буфетах і кафэ мусяць прысутнічаць сокі, фруктовыя або пладовыя нектары, гароднінныя, малочныя, кісламалочныя прадукты, у тым ліку ўзбагачаныя мікранутрыентамі. Рэкамендуецца прадаваць і іншыя прадукты высокай харчовай і біялагічнай каштоўнасці, адпаведныя прынцыпам здаровага харчавання: гематаген, мармелад, зефір.

Разам з тым у школьных буфетах будзе абмежаваны асартымент такіх кандытарскіх вырабаў, як цукеркі, шакаладныя батончыкі, карамель, дражэ, печыва. Забаронены продаж газаваных напояў, чыпсаў, вострых сухарыкаў і кавы. Піцы, смажанкі і сасіскі ў цесце будуць прадавацца не часцей як два разы на тыдзень.

Гэтыя рэкамендацыі ўзгодненыя з Міністэрствам аховы здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі