У Швецыі падлетак забіў сякерай сына беларускага літаратара Дзмітрыя Плакса

У Швецыі падлетак забіў сякерай сына беларускага літаратара Дзмітрыя Плакса

У Швецыі ў камуне Салентуна падлетак забіў 16-гадовага Пятра, сына беларускага літаратара Дзмітрыя Плакса. Пра гэта інфармуе "Белсат" са спасылкай на рускамоўнае выданне "Скандинавская Лента".

Паведамляецца, што хлопец забіў Пятра Плакса сякерай, потым сам затэлефанаваў у паліцыю і паведаміў пра гэта. 

Дзмітрый Плакс — журналіст, мастак, пісьменнік, перакладчык. Нарадзіўся ў Мінску, але з 1997 года стала жыве і працуе ў Стакгольме. Ён стваральнік і прадзюсар беларускай службы "Радыё Швецыя". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі