У шырокі пракат выходзіць беларускі псіхалагічны трылер "Унутры сябе"

У шырокі пракат выходзіць беларускі псіхалагічны трылер "Унутры сябе"

У шырокі пракат выходзіць беларускі псіхалагічны нуарны трылер "Унутры сябе" (з 7-га лістапада). Ён зняты выключна сіламі айчыннай здымачнай групы на прыватныя сродкі. Рэжысёр — Сяргей Талыбаў, прадзюсары — Віктар Лабковіч, Сяргей Якубоўскі і Андрэй Курэйчык. Галоўную ролю выканаў Павел Харланчук.

Падзеі адбываюцца ў Мінску. Галоўны герой "Унутры сябе" — вядомы фатограф, які стаў сведкам жорсткага забойства.

Андрэй Курэйчык адзначае, што выхад "Унутры сябе" — гэта "яшчэ адзін крок да адраджэння нашага кіно". Паводле яго слоў, у апошнія гады назіраецца відавочнае павелічэнне цікавасці гледачоў да айчыннага кіно, прычым розных жанраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі