У Сірыі разбіўся расійскі ваенны верталёт
У Сірыі ўвечары 7 траўня падчас планавага палёту разбіўся расійскі ваенны верталёт Ка-52 "Алігатар". Паводле інфармацыі БЕЛТА, загінулі абодва лётчыкі.
Мінабароны Расіі абвясціла, што прычынай аварыі, паводле папярэдніх звестак, магла стаць тэхнічная няспраўнасць, ніякага агнявога ўздзеяння на верталёт не было.
Целы двух загінулых лётчыкаў былі знойдзеныя і дастаўлены на аэрадром.
Дарэчы, 3 траўня на тэрыторыі Сірыі ў Міжземнае мора зваліўся расійскі самалёт Су-30см. Магчымай прычынай авіякатастрофы называлі птушку, якая трапіла ў рухавік машыны пры ўзлёце.