У СК пракаментавалі забойства жанчыны і падзенне мужчыны з акна ў Мінску

У СК пракаментавалі забойства жанчыны і падзенне мужчыны з акна ў Мінску

У Следчым камітэце пракаментавалі забойства жанчыны і падзенне мужчыны з акна ў адным з шматпавярховікаў па праспекце Ракасоўскага ў Мінску. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 8 лістапада. Спачатку стала вядома, што з акна 5-га паверха ўпаў 36-гадовы мужчына. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы. У кватэры пацярпелага знайшлі забітую 33-гадовую жанчыну. У яе было агнястрэльнае раненне. Па факце забойства распачата крымінальная справа, прызначаны экспертызы, дапытаны суседзі.

Іншыя падрабязнасці СК не паведамляе. Напярэдадні пра здарэнне напісала прэс-служба МУС, але таксама толькі агульную інфармацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі