У СК распавялі падрабязнасці гісторыі пра дзяўчынку, якую маці выкінула з акна

Следчы каля дома, дзе была знойдзена дзяўчынка / sk.gov.by

Следчы каля дома, дзе была знойдзена дзяўчынка / sk.gov.by

Маці нованароджанай дзяўчынкі, якую ў красавіку знайшлі на казырку шматкватэрнага дома ў Магілёве, спрабавала пераканаць следчых, што не збіралася забіваць дачку. Падрабязнасці гэтай справы распавялі ў СК.

Маці 34 гады, у яе ёсць яшчэ трое малалетніх дзяцей і муж. Яна ведала пра цяжарнасць, але вырашыла не станавіцца на ўлік у паліклініку. Ад мужа цяжарнасць схавала, палічыла, што ён будзе супраць адмовы ад дзіцяці. Таму пераканала яго, што ў яе выявілі дабраякасную пухліну, у перспектыве ёй патрэбна будзе аперацыя.

Ноччу 17 красавіка жанчына нарадзіла дома ў здаровую дзяўчынку. Муж і дзеці спалі, выявілі следчыя. Жанчына казала супрацоўнікам СК, што планавала адвезці дзіця на таксі ў бальніцу і там яго пакінуць. А "каб сваім плачам дзяўчынка не абудзіла блізкіх, выставіла яе за акно". Следчыя ж высветлілі, што "жанчына загарнула нованароджаную ў аднаразовую пялёнку і два ручнікі, паклала яе ў двайны пакет і туга завязала ручкі на вузел". Затым яна адкрыла акно балкона і скінула ўпакаваны скрутак з дачкой з вышыні не менш 1,5 метраў на казырок. Пасля гэтага жанчына вярнулася ў кватэру. Плач дзіцяці на даху пачула суседка, выклікала міліцыю. Дзіця з пераахаладжэннем забралі бальніцу.

Маці дзіцяці прайшла псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Экспертыза паказала, што яна ўсё разумее і здольная ўсведамляць грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў. Супраць жанчыны заведзеная крымінальная справа. Яе абвінавачваюць у замаху на забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Яна знаходзіцца пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі