У Следчым камітэце абнародавалі дэталі экспертызы па справе Усхопава

У Следчым камітэце абнародавалі дэталі экспертызы па справе Усхопава

У крыві загінулага Дзмітрыя Усхопава з Рэчыцы канцэнтрацыя этылавага спірту склала 4,3 праміле. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта па выніках экспертызы.

Таксама гаворыцца, што пры ім знайшлі пакецік з марыхуанай і гэтае рэчыва выявілі ў ягонай мачы.Пры аглядзе яго мабільніка знайшлі перапіску з інтэрнэт-крамай па продажы наркотыкаў.

“Устаноўлена, што малады чалавек з'яўляўся фігурантам крымінальнай справы аб прычыненні цялесных пашкоджанняў, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці”, — заяўляюць у СК.

Таксама ў Следчым камітэце падкрэсліваюць, што смерць Усхопава не мае траўматычнага характару.

Жыхар Рэчыцы Дзмітрый Усхопаў памёр пасля таго, як яго ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня затрымалі міліцыянты. Паводле афіцыйнай версіі, па дарозе яму стала кепска, міліцыянты завезлі яго ў лякарню, але медыкі не змаглі выратаваць жыццю Усхопаву. Сваякі ўпэўненыя, што Дзмітрыя збівалі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі