У Слоніме дзеці адабралі ў 19-гадовай дзяўчыны электронную цыгарэту

У Слоніме дзеці адабралі ў 19-гадовай дзяўчыны электронную цыгарэту

У Слоніме чацвёра дзяцей адабралі ў 19-гадовай дзяўчыны электронную цыгарэту, па факце рабавання распачата крымінальная справа. Як паведамляе гродзенская міліцыя, у сацсетках школьнікі ва ўзросце 12-14 гадоў дамовіліся з ёй пра пакупку за 90 рублёў (і вадкасці за 7 рублёў), але прыйшлі на сустрэчу без грошай, узялі цыгарэту "паглядзець" і збеглі. Пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Праз некалькі гадзін асобы хлопцаў былі высветлены, іх прывезлі ў аддзел для разбіральніцтва. У прысутнасці бацькоў яны расказалі пра тое, што адбылося, цалкам прызналі сваю віну. Электронную цыгарэту, якую школьнікі схавалі каля свайго дома, яны вярнулі.

Фігурантамі крымінальнай справы сталі два хлопцы з чатырох (крымінальная адказнасць за згаданае злачынства надыходзіць з 14 гадоў).

У Лідзе ў міліцыю звярнулася навучэнка мясцовага ліцэя. Яна заявіла, што на перамене яе ўдарыў рукой у твар юнак. Аднак міліцыя высветліла, што хлопец быў і вінаватым, і... пацярпелым. Прычынай спрэчкі стала тое, што дзяўчына ў кабінеце вырашыла пакурыць электронную цыгарэту. Ліцэіст зрабіў ёй заўвагу, на якую яна адрэагавала "вельмі няветлівым жэстам". Міліцыя лічыць, што гэта і справакавала агрэсію з боку юнака. Апошні таксама напісаў заяву. Праводзіцца праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі