У Слуцку людзі штурхалі машыну "хуткай", якая захрасла ў непрыбраным снезе
Машына хуткай дапамогі / Еўрарадыё
З-за непрыбранага снегу ў Слуцку захрасла машына хуткай дапамогі. Інцыдэнт адбыўся ў адным з двароў мікрараёна "Чэхава", паведамляе выданне kurjer.info. Па словах жыхаркі горада, якая здымала відэа, спачатку медыкі паслізнуліся і ўпалі. Машына доўга буксавала, ёй пад колы сыпалі пясок, а мінакі штурхалі "хуткую" да таго часу, пакуль яна не выехала.
Аўтар відэа наракае, што камунальныя службы ні разу не прыехалі ў двор ачысціць яго ад выпалага снегу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.