У Слуцку прарвала каналізацыйны калектар (фота)

У Слуцку прарвала каналізацыйны калектар (фота)

Прарыў каналізацыйнага калектара дыяметрам 500 мм адбыўся зранку 12 снежня ў Слуцку.

Як інфармуе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра аварыю на вуліцы Зялёнай ратавальнікі атрымалі ў 5.26 раніцы. Сам калектар быў пабудаваны 30 гадоў таму — у 1986-м.

Па звестках ратавальнікаў, водазабеспячэнне спажыўцоў не адключалася. Пацярпелых пры здарэнні няма, забруджвання навакольнага асяроддзя таксама не адбылося.

Работнікі МНС і разам з камунальнымі службамі перапампавалі сцёкавыя воды ў спраўны каналізацыйны калектар, які размяшчаецца за 200 м ад месца прарыву.

Сам прарыў быў ліквідаваны а 20-й гадзіне. Зранку 13 снежня на месцы аварыі працягваюцца работы па ўстаноўцы ахоўнага жалезабетоннага кораба і каналізацыйнага калодзежа.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі