У спецаперацыі ў Новай Кахоўцы ўдзельнічалі беларусы, цяжка паранены Батулін

Радзівон Батулін (чацвёрты злева) сярод байцоў Беларускага добраахвотніцкага корпуса / t.me/BDK022
Радзівон Батулін (чацвёрты злева) сярод байцоў Беларускага добраахвотніцкага корпуса / t.me/BDK022

У спецаперацыі ў Новай Кахоўцы на акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці Украіны ўдзельнічалі байцы Беларускага добраахвотніцкага корпуса. Яны пішуць, што быў цяжкі бой і "з боку БДК ёсць страты". Паведамляецца ж толькі пра цяжкае раненне аднаго з камандзіраў Радзівона Батуліна ("Гена"), які знаходзіцца ў шпіталі. "Ён вёў наперад групу і адзін з першых сустрэў агонь ворага", піша @BDK022.

Гэта быў начны рэйд спецпадраздзялення Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны. Яго мэтай была разведка пазіцый расійскіх акупантаў. У ноч з 23 на 24 студзеня на катэрах спецназаўцы, а сярод іх і беларусы, пераправіліся праз Дняпро. З гранатамётаў яны знішчылі "перадавы пункт кіравання" расіян. Пачаўся бой. Група знішчыла да 12 расійскіх вайскоўцаў, БТР 82А, захапіла палоннага, пасля чаго на некалькіх катэрах вярнулася на правы бераг. На відэа ГУР МА Украіны відаць, што па ім шчыльна страляла расійская артылерыя. Расійскі бок сцвярджае, што артылерыйскім агнём былі знішчаныя тры катэры. Украінскі бок пра гэта не паведамляе.

Радзівон Батулін (“Гена”) быў у палку Каліноўскага, пасля стаў адным з сузаснавальнікаў беларускага батальёна “Тэрор” Узброеных сіл Украіны. У канцы мінулага года "Тэрор" увайшоў у склад створанага "Беларускага добраахвотніцкага корпуса". Летась Батулін быў удзельнікам праграмы Еўрарадыё “Ідэя Х”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі