У "справе Вясны" — 283 тамы па 300 старонак

Алесь Бяляцкі / t.me/viasna96
Алесь Бяляцкі / t.me/viasna96

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Уладзь Лабковіч і Валянцін Стэфановіч, якіх судзяць у Ленінскім судзе Мінска, размаўляюць на працэсе па-беларуску. Яны хадайнічалі, каб працэс ішоў па-беларуску, каб ім прадставілі перакладчыка на беларускую, каб знялі кайданкі, бо гэта прыніжае іхную годнасць. Таксама Бяляцкі выказаў адвод суддзі Марыне Запаснік.

Усе хадайніцтвы былі адхіленыя.

"Абвінавачаным было прад'яўленае абвінавачванне на рускай мове. Вы можаце выкарыстоўваць любую з дзвюх дзяржаўных моў, суд вас зразумее", — цытуе "Вясна" словы суддзі.

Паведамляецца, што ў справе праваабаронцаў 283 тамы матэрыялаў па 300 старонак. Калегі абвінавачаных кажуць, што гэта рэкорд па палітычнай справе. Алесь Бяляцкі заявіў, што не паспеў азнаёміцца з больш як 70 тамамі.

Па справе праходзяць каля 100 сведак. Па ўсёй Беларусі ў рамках справы было праведзена 120 ператрусаў.

Як паведамлялая раней, "вясноўцаў", у тым ліку нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, сузяць па абвінавачанні ў кантрабандзе і падрыхтоўцы пратэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі