У Стакгольме ля метро адбыўся выбух
У шведскім Стакгольме прагрымеў выбух — здарэнне адбылося ўдзень 7 студзеня каля станцыі метро Ворбю ў раёне Худзінге.
Паводле звестак мясцовых СМІ, выбух адбыўся пасля таго, як 60-гадовы мужчына, які прагульваўся разам з 45-гадовай жанчынай, падняў невядомы прадмет, што ляжаў на тратуары. Мужчына атрымаў сур’ёзныя раненні, яго спадарожніца пацярпела меней, але яе таксама даставілі ў лякарню.
Праваахоўнікі не даюць дакладнай ацэнкі здарэнню і высвятляюць, ці была гэта спланаваная атака. Таксама высвятляецца, з чаго было вырабленае выбуховае прыстасаванне і на якую магутнасць разлічанае.