У сталічным цэнтры акіянаграфіі нарадзілася маленькая акула-котка (фота, відэа)
У мінскім Цэнтры акіянаграфіі “Адкрыты акіян” нарадзілася маленькая акула. Дзіця марскога драпежніка з’явілася на свет позна ўвечары 6 лютага, у 22.15. Акуляня вылупілася з яйка, падоранага калінінградскім Музеем Сусветнага акіяну.
Зубатага малога назвалі Балтыкай. Акуляня пакуль яшчэ малёк памерам у 9 сантыментаў і ён асвойваецца ў невялікім штучным “беларускім моры”.
Як удакладняе сайт “Адкрытага акіяну”, гэта бамбукавая каціная акула.