У сталічным Сухараве ўначы згарэлі два аўтамабілі (фота)

У сталічным Сухараве ўначы згарэлі два аўтамабілі (фота)

У ноч на пятніцу ў мінскім Сухараве згарэлі два легкавікі. Здарэнне адбылося насупраць дома па вуліцы Пімена Панчанкі, 50. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, вызначылі, што загарэўся маторны адсек аўтамабіля “Рэно Шафран” — агнём знішчаныя элементы рухавіка, пярэдняя частка кузава.

Падчас пажару агонь перакінуўся на “Сеат Ібіцу”, які стаяў побач. У яго пашкоджанае багажнае аддзяленне, часткова салон, задняя частка кузава.  

Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі