У сталіцы Малдовы праходзіць шматтысячны антыўрадавы мітынг

У сталіцы Малдовы праходзіць шматтысячны антыўрадавы мітынг

У Кішынёве праходзіць шматтысячны антыўрадавы мітынг. Удзельнікі акцыі ўскладаюць на ўлады адказнасць за сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.

Па звестках СМІ, многія ўдзельнікі мітынгу трымаюць у руках сцягі Румыніі, Малдовы і Еўрасаюза. Мітынгоўцы патрабуюць прыцягнуць да адказнасці вінаватых у крадзяжы грошай з банкаўскай сістэмы.

Акцыю зладзіла Грамадзянская платформа "DА" (Demnitate si adevar — "Годнасць і справядлівасьць"). Удзельнікі прыехалі на яе з усёй краіны.

Арганізатары кажуць, што на плошчы сабралася больш за сто тысяч чалавек. Паліцыя не называе колькасць удзельнікаў, але прызнае, што столькі людзей на гэтай плошчы не было з пачатку 90-х гадоў, калі пачалася барацьба за незалежнасць і суверэнітэт Малдавіі.

Улады спрабавалі перашкодзіць мітынгу, перадае РБК. Яны хацелі арганізаваць канцэрт на тэрыторыі выстаўнага комплексу "Малдэкспа". Аднак большасць артыстаў адмовіліся ўдзельнічаць у канцэрце, каб не перашкаджаць мітынгу.

Грамадзянская платформа "DA" пачала акцыі пратэсту ўвесну. Яна патрабуе вярнуць 1 млрд еўра, скрадзены з трох камерцыйных банкаў, адправіць у адстаўку кіраўніцтва Нацбанка, Генеральнай пракуратуры, Антыкарупцыйнай камісіі, Вышэйшай судовай палаты, Апеляцыйнай палаты, Савета па абароне канкурэнцыі, Мытнай службы. Таксама "DA" патрабуе рэальнага рэфармавання гэтых органаў, адмовы ад антыдэмакратычных нападак супраць свабоды прэсы і незалежнасці журналістаў, а таксама ад практыкі закрыцця нязручных тэлеканалаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі