У сталіцы Турцыі адбыўся выбух, дзясяткі загінулых
Увечары 17 лютага ў Анкары адбыўся магутны выбух. Яго ахвярамі сталі 28 чалавек, больш за 60 параненых, паведамляюць замежныя СМІ.
Паводле папярэдніх звестак, выбухнуў аўтамабіль, наладаваны выбухоўкай. Паведамляецца, што ад выбуху пацярпеў будынак ітэрната вайскоўцаў.
Прадстаўнік кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця Амер Чэлік заявіў назваў актам тэрарызму выбух, які здарыўся непадалёк ад урадавых будынкаў, у тым ліку міністэрства абароны. Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу пасля здарэння адмяніў сваю паездку ў Брусэль.
Міністэрства замежных спраў Беларусі ў афіцыйным твітар-акаўнце паведаміла, што звестак пра пацярпелых пры выбуху беларусах не паступала.