У Стамбуле зноў сутычкі, паліцыя ўжывае газ і вадамёты

Супраць удзельнікаў акцыі, якія сабраліся каля Культурнага цэнтра Атацюрка, паліцыя выкарыстала вадамёты і слезацечны газ, перадаюць замежныя СМІ.



Губернатар правінцыі Стамбул заявіў, што паліцыя працягне жорстка і рашуча змагацца з маргінальнымі элементамі, якія ўступаюць у сутычкі з вартавымі парадку.



Нагадаем, напярэдадні прэм'ер-міністр Турцыі Эрдаган таксама выступіў з заявай, што больш не намераны трываць пратэсты. Акцыі па ўсёй Турцыі цягнуцца ўжо больш за 10 дзён.



На сераду прэм'ер-міністр запрасіў лідараў пратэсту на сустрэчу. Але сілавыя дзеянні паліцыі ў Стамбуле могуць паставіць гэтыя перамовы пад пагрозу.



Як адзначае ВВС, за 12 дзён пратэстаў чатыры чалавекі загінулі, больш за пяць тысяч атрымалі раненні. Сотні ўдзельнікаў пратэстаў былі арыштаваныя.



Фота — flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі