У Турцыі за "паклёп" і "дэзынфармацыю" ў Twitter затрымалі 25 чалавек

Апазіцыянеры сцвярджаюць, што людзей затрымалі за "заклікі да пратэстаў". Паліцыянты працягваюць шукаць іншых блогераў.


Раней прэм'ер-міністр краіны назваў Twitter крыніцай непрыемнасцяў. Нібыта, менавіта сацыяльныя сеткі распальваюць антыўрадавыя настроі.


РІА "Новости" адзначае, што многія туркі выкарыстоўваюць сацсеткі для арганізацыі дэманстрацый і папярэджванняў аб месцах, дзе паліцыя ўжывае слёзацечны газ і вадамёты.


Нагадаем, антыўрадавыя выступленні ў Турцыі працягваюцца з мінулага тыдня. Яны пачаліся з мітынга ў абарону парка Гезі ў Стамбуле. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі ўраду.
 

Мадэль з Беларусі зняла на відэа беспарадкі ў Турцыі

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі