У Стамбуле спецназ разагнаў дэманстрантаў вадзянымі гарматамі (відэа)
Таксама паліцэйскі спецназ выкарыстаў на плошчы Таксім слёзацечны газ.
Бронетэхніка разбурыла барыкады на вуліцах, якія перакрывалі шлях на плошчу. Апошніх жыхароў намётавага мястэчка ў парку Гезі паліцыянты разагналі гумавымі кулямі. Звестак пра затрыманых і пацярпелых няма, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, на працягу двух тыдняў па ўсёй Турцыі працягваюцца антыўрадавыя дэманстрацыі, якія пачаліся ў Стамбуле з мітынга ў абарону парка Гезі ў цэнтры горада. Дэманстранты таксама выступалі супраць ісламізацыі Турцыі. Улады заяўлялі, што вулічныя акцыі арганізаваныя "экстрэмістамі".
Фота — ria.ru