Мадэль з Беларусі зняла на відэа беспарадкі ў Турцыі
Alchi Lee-Lukas падалося, што падзеі ў Стамбуле больш нагадваюць фестываль, чым рэвалюцыю.
"Гучна грае музыка, натоўпы дэманстрантаў ходзяць па вуліцах у масках і яркай вопратцы, спяваюць, грамяць крамы і бакі для смецця", — напісала яна на гарачую лінію партала tut.by.
Нагадаем, пратэсты былі выкліканыя планамі ўладаў знішчыць парк Гезі у Стамбуле і пабудаваць на яго месцы гандлёва-забаўляльны комплекс. Незадаволеныя гэтымі планамі грамадзяне зладзілі мірную чатырохдзённую акцыю. Аднак у пятніцу пачаліся сутыкненні, калі паліцыя паспрабавала разагнаць дэманстрантаў з дапамогай слезацечнага газу і вадамётаў. Былі затрыманыя тысячы людзей, сотні атрымалі раненні.