Турэцкая паліцыя ўжыла слезацечны газ у Анкары
Спецпадраздзяленні паліцыі ў сталіцы Турцыі выкарысталі газ супраць дэманстрантаў.
Пратэстоўцы выступалі супраць прэм'ера краіны Рэджэпа Тайіпа Эрдагана. Яны вінавацілі яго ў спробе навязаць ісламскія каштоўнасці свецкай дзяржаве, перадае ВВС.
Раней кіруючая Партыя справядлівасці і развіцця заявіла, што гатовая разгледзець магчымасць рэферэндуму наконт рэканструкцыі парку Гезі ў Стамбуле. Нагадаем, што менавіта ён стаў адпраўной кропкай антыўрадавых пратэстаў па ўсёй краіне.
Прапанова ад кіруючай партыі Турцыі паступіла пасля таго, як прэм'ер-міністр краіны Эрдаган і група актывістаў правялі перамовы.
Фота — Reuters