У Столінскім раёне 59-гадовую бабулю будуць судзіць за забойства ўнука-інваліда

У Столінскім раёне 59-гадовую бабулю будуць судзіць за забойства ўнука-інваліда

У Столінскім раёне 59-гадовую бабулю будуць судзіць за ненаўмыснае забойства ўнука-інваліда. Трагічнае здарэнне адбылося ў жніўні. Дарослыя — бабуля, яе дачка і сужыцель дачкі распівалі алкагольныя напоі. У нейкі момант жанчына ўзяла 6-гадовага хлопчыка на рукі, але не ўтрымала і ён ударыўся галавой аб дзверы, пасля чаго ўпаў на падлогу. На наступны дзень ён памёр ад атрыманых траўмаў, інфармуе тэлеканал СТБ.

Падчас следства высветлілася, што ў гэтай сям'і рэгулярна злоўжывалі алкаголем. Аднавяскоўцы неаднаразова сігналізавалі мясцовым уладам, што за хлопчыкам-інвалідам (ён не мог самастойна хадзіць) няма належнага нагляду. Аднак ніякай рэакцыі не было. Пракуратура будзе дамагацца, каб службовыя асобы былі пакараныя.

Бабулі загінулага хлопчыка выставілі абвінавачанне па артыкуле "прычыненне смерці па неасцярожнасці".

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі