У суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца снег і мокры снег з дажджом
У Беларусі крыху пацяплее
У суботу, 16 снежня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца снег і мокры снег з дажджом. Месцамі будуць слабыя туман і галалёд, а на дарогах — галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да -9 градусаў (на Брэстчыне — да +1, у Мінску — 6-8 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -5 на ўсходзе да +4 на захадзе краіны (у сталіцы — ад 0 да +2).
У нядзелю крыху пацяплее, удзень ужо будзе да +7 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.