У суботу на "Мінск-Арэне" выступіць гурт Brutto
У суботу, 25 лютага, на "Мінск-Арэне" выступіць гурт Brutto. Адбудзецца гэта перад пачаткам хакейнага матчу паміж мінскім "Дынама" і "Лакаматывам", інфармуе прэс-служба хакейнага клуба. Гэта будзе трэці паядынак плэй-оф Кубка Гагарына. Першыя два ў Яраслаўлі скончыліся перамогай расійскай каманды — 2:1 і 7:2.
Матч "Дынама" — "Лакаматыў" пачнецца а 17-й гадзіне. Зусім магчыма, што збярэцца аншлаг — каля 15 тысяч чалавек.
У 1/4 фіналу выйдзе каманда, якая атрымае чатыры перамогі.