У судзе Уладзіслава Наважылава з Gods Tower аб'явілі перапынак да 21 чэрвеня

У судзе Уладзіслава Наважылава з Gods Tower аб'явілі перапынак да 21 чэрвеня

У судзе Уладзіслава Наважылава з Gods Tower аб'явілі перапынак да 21 чэрвеня (ён пачнецца а 10-й гадзіне), паведамляе прэс-служба БАЖ. Пракурор запрасіў для вакаліста культавага гурта тры гады "хіміі" за абразу чыноўніка — старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя. Пацярпелы на суд не з'явіўся. Ён падаў заяву, што не можа прысутничаць з прычыны службовай занятасці.

Крымінальную справу разглядае суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Музыку абвінавачваюць у абразе ў Facebook. Уладзіслаў патлумачыў, што на ягоную думку, кіраўнік Гомельскай вобласці не выконваў сваіх абавязкаў, бо не мог адказаць на пытанні людзей, да якіх выходзіў у жніўні 2020-га. Пішучы пра яго, Наважылаў меў на ўвазе зборны вобраз чыноўніка. "Я ж не вінаваты, што ў яго аказалася такое пяючае прозвішча", — сказаў у судзе музыка.

"Я напісаў у фэйсбуку допіс такога зместу: "Этот Соловей — крайне г***** [неразумны] б**** [самец свінні]",расказваў Еўрарадыё Уладзіслаў Наважылаў. — Адрэагаваў і забыўся. Але аказалася, што Салавей убачыў допіс і яго гэта абразіла".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі