У свеце лічаць ахвяраў Новага года: забітых і параненых
Падчас святкавання прыходу 2014 года не абышлося без трагічных здарэнняў у многіх краінах свету.
У Італіі падчас запуску навагодніх петардаў і феерверкаў былі параненыя каля 100 чалавек. У дзясяткаў з іх — сур'ёзныя раненні. Траім пацярпелым давялося ампутаваць руку, а сярод іх — сямігадоваму хлопчыку. А ў Палерма загінуў 14-гадовы падлетак — у яго патрапіла куля з пісталета — невядомы салютаваў у гонар Новага года, але не патрапіў у неба...
У Маскве каля 40 чалавек атрымалі траўмы з-за неасцярожнага абыходжання з феерверкамі. Ва Украіне пацярпелі 2 чалавекі. На Філіпінах ад феерверкаў і стрэлаў з агнястрэльнай зброі загінулі 2 і параненыя 599 чалавек. Сярод пацярпелых ёсць і дзеці.
Нагадаем, у Беларусі ад піратэхнікі ў навагоднюю ноч пацярпелі і звярнуліся ў медустановы 7 чалавек, сярод іх — двое непаўналетніх.
Фота — AFP