Затрыманаму журналісту Дзянісу Івашыну выстаўлена абвінавачванне

Затрыманаму журналісту Дзянісу Івашыну выстаўлена абвінавачванне

15 сакавіка ў сваякоў затрыманага гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына працягнуліся ператрусы.

"Сёння з ператрусам заявiлiся i да 95-гадовай хворай бабулi Дзянiса, хоць ён там не жыве i нiякiх ягоных рэчаў там не было. Але ж галоунае для нелюдзяў — цiск ды запалохванне, толькi гэтым i жыве рэжым унутранай акупацыi", — напісала жонка Дзяніса Вольга ў Фэйсбуку.

Як распавядала Еўрарадыё, Івашына затрымалі ўвечары 12 сакавіка ў яго дома ў Гродне. На кватэры ў Дзяніса і яго бацькоў прайшлі ператрусы. Журналіста пасадзілі ў ІЧУ КДБ.

На хлопца пачалі справу паводле артыкула 365 Крымінальнага кодэксу — "Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных справаў". Перад гэтым журналіст апублікаваў сваё расследаванне пра службу былых украінскіх "беркутаўцаў" у органах МУС Беларусі.

Дзяніса Івашына ўзялі пад варту на 2 месяцы. Яму выстаўлена абвінавачванне па артыкуле 365 КК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі