Стала вядома, па якім крымінальным артыкуле затрымалі журналіста Івашына
Дзяніс Івашын / фота з сацыяльных сетак
На затрыманага ў Гродне журналіста-расследавальніка Дзяніса Івашына пачатая справа па артыкуле 365 Крымінальнага кодэксу — "Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных справаў". Пра гэта піша mediazona.by.
Па гэтым артыкуле Івашына могуць аштрафаваць, арыштаваць ці пасадзіць на тры гады.
На мінулым тыдні Дзяніс Івашын апублікаваў трэцюю частку расследавання пра тое, каго ці што абараняюць у Беларусі былыя байцы ўкраінскага "Беркута".
Гродзенскі раcследавальнік Дзяніс Івашын стаў дзесятым беларускім журналістам, якія трапілі ў турму. Яго затрымалі дома або каля дома вечарам 12 сакавіка. А ператрус у яго кватэры скончыўся каля 2-й гадзіны ночы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.