У святкаванні Дня Перамогі ў Мінску ўдзельнічала больш за мільён чалавек
Такую статыстыку прыводзіць сталічная міліцыя.
У святочных мерапрыемствах 9 траўня ў Мінску паўдзельнічала больш за 1 мільён чалавек, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі. Разнастайныя святочныя імпрэзы адбываліся з 9-й да 23-й гадзіны на многіх мінскіх пляцоўках.
Ахову грамадскага парадку арганізоўвалі супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы ўнутраных войскаў. Па звестках праваахоўнікаў, ускладненняў аператыўнай абстаноўкі не дапушчана, задачы па забеспячэнні правапарадку выкананыя.
Фота — minsknews.by