У Валгаградзе збяруцца "сілавікі" саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі

Прадстаўнікі ваенных і праваахоўных ведамстваў, чыноўнікі, эксперты, навукоўцы з Беларусі і Расіі абмяркуюць пытанні рэгіянальнай бяспекі на пасяджэнні, якое адкрыецца ў сераду ў Валгаградзе. На працягу двух дзён яны разгледзяць удасканаленне прававых, адміністрацыйных і арганізацыйных асноў стратэгічнага планавання на рэгіянальным узроўні, павышэнне якасці працы адміністрацыйных структур кіравання рэгіянальнай бяспекай і падрыхтоўкай кадраў для іх.

РІА "Новости" адзначае, што семінар, які існуе пры парламенцкім саюзе саюза Беларусі і Расіі, быў заснаваны ў 2006 годзе.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі