У Валожынскім раёне падвядуць вынікі конкурса "Што я ведаю аб Еўропе?"
Вынікі конкурса школьных камандаў "Што я ведаю аб Еўропе?" будуць падведзеныя 20-21 чэрвеня ў мястэчку Ракаў Валожынскага раёна. Ён праводзіцца ў рамках агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі!". Тэмай сёлетняга конкурса (а ён праходзіць у нашай краіне ўжо шосты раз) стала "актуалізацыя ведаў пра культурна-гістарычныя сувязі Беларусі і Еўропы, культуры і традыцыях еўрапейскіх краін", а таксама пра цяперашнія культурныя сувязі Еўропы і Беларусі.
Як адзначае БелаПАН, пераможцамі адборачнага тура сталі школьныя каманды з Мінску, Ліды і Пухавіцкага раёна. Аднак у Ракаў апошнія не прыедуць, бо адміністрацыя Талькаўскай сярэдняй школы забараніла сваім выхаванцам удзельнічаць у акцыі.
Пераможца будзе адзначаны паездкай у культурную сталіцу Еўропы-2009 Вільню.