У Варшаве адбылася сустрэча з беларусамі, якія ваявалі на Данбасе (фота)

У Варшаве адбылася сустрэча з беларусамі, якія ваявалі на Данбасе (фота)

У Варшаве адбылася сустрэча з беларусамі-добраахвотнікамі, якія ваявалі на Данбасе. 22-гадовы Ян Мельнікаў і 25-гадовы Аляксей Скобля з'яўляюцца байцамі "тактычнай групы "Беларусь", якая ўваходзіць у склад украінскага добраахвотніцкага корпуса "Правы сектар" і змагаецца з прарасійскімі баевікамі. Пакуль канфлікт на Данбасе "замарожаны", беларусы наведваюць краіны ЕС, каб распавесці і пра сітуацыю ў зоне канфлікту, і прадставіць свой погляд на падзеі ў Беларусі ды ва Украіне.

Паводле слоў Яна Мельнікава, у тактычнай групе цяпер больш за 30 чалавек (аднак беларусы ўваходзяць і ў іншыя аддзелы). У іх калегіяльнае кіраўніцтва. Прыярытэтнай справай хлопцы лічаць усталяванне ў Кіеве помніка загінуламу на Данбасе беларусу Аляксею Чаркашыну.

Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна Мельнікаў і Скобля былі ў Вільні на прэзентацыі кніг Зянона Пазняка.

У Варшаве адбылася сустрэча з беларусамі, якія ваявалі на Данбасе (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі