У Варшаве адгрымеў апошні канцэрт "Ленінграда" (фотарэпартаж)
На сваім апошнім канцэрце піцерскія музыканты ўволю пахуліганілі, развалілі вялікі барабан і залілі яго вадой.
На мінулых выхадных Сяргей Шнураў са сваім гуртом "Ленінград" развітваліся з польскай публікай. Канцэрт выдаўся доўгім і шалёным! Каларытныя нефарматныя слухачы з аднаго боку сцэны і яскравыя вобразы Шнура і К° - з іншага стварылі атмасферу сапраўднага піцерскага рок-канцэрта. І зусім не верылася, што калі скончыцца дзвюхгадзінны драйв, нам застануцца толькі успаміны пра легенду цэлага пакалення.
Афіцыйна "Ленінград" спыніў свае існаванне 25 снежня 2008 года. З таго часу кожны канцэрт гурта можна лічыць развітальным. На апошні выступ у Варшаве давялося трапіць і карэспандэнту Еўрарадыё.
У студэнцкі клуб "Стадолу" прыйшло каля тысячы асобаў, сярод якіх былі палякі, расіяне, венгры, украінцы і нават беларусы. Першай публіку разагравала польская каманда "Poparzeni kawa trzy". На сцэну яны выйшлі ў цішотках з рускімі нецэнзурнымі словамі на літару "Х" і "П". Запэўнілі гледачоў, што канцэрт "Ленінграда" будзе грандыёзны, і заспявалі тры песні, адна з якіх была "Я салдат" гурта 5nizza.
Праз 15 хвілінаў пад бурныя выкрыкі "Паехалі, Ленінград!" на сцэне з'явіўся доўгачаканы Шнур і без цырымоніяў сваёй першай песняй даслаў ўсіх у космас.
Шнур адпусціў грыву і цалкам стаў адпавядаць вобразу свайго новага праекта "Рубель" - больш жорсткага і бескампраміснага року.
Гурт "Ленінград" - гэта не проста рок-музыка Шнура, гэта яшчэ і паўнавартаснае фрык-шоў цэлай каманды. Можна было заўважыць, што больш за ўсіх за візуальную афарбоўку адказваў вялікі таварыш у чырвоным пінжаку. Даволі эфектна глядзелася, як гэты таўстун праз кожныя пятнаццаць хвілінаў глытаў чыстую гарэлку, бегаў туды-сюды па сцэне і абсурдна кідаў "беспантовыя панты".
Увагу прываблівала і адзіная на сцэне дзяўчына-вакалістка з выдатным голасам і бяздоннай энергіяй. Гэты харызматычны энерджайзер падчас усяго выступу бесперапынна скокаў і спакушаў сваёй жоўтай эстраднай сукенкай мужчынскую палову залы.
Але, безумоўна, толькі разам яны - "Ленінград". Гурт, які запомніцца ўсім прыхільнікам назаўсёды.
Сыходзячы са сцэны, музыканты разламалі вялікі барабан, залілі яго вадой і пажадалі кожнаму рэалізавацца ў сваім жыцці!
іншыя здымкі на: lelik-shishkin.livejournal.com/
фота via Alex Perezzz