У Варшаве расказалі, калі могуць прыпыніць прыём заяў на прытулак

На беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота

На беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / АР

Права на атрыманне прытулку ў Польшчы можа быць прыпынена толькі ў выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча ў краіне, заявіў спікер польскага Сейма Шымон Галаўня. Яго словы прыводзіць Rmf24.

Спікер Сейма зазначыў, што яго партыя "Польшча 2050" займае пазіцыю, згодна з якой "меркаванні бяспекі не могуць выключаць чалавечнасць". Але пры гэтым ён згодзен з меркаваннем, што мяжа павінна быць непераадольнай. "Калі размова ідзе аб часовым і тэрытарыяльным прыпыненні права на прытулак, гэта павінна адбывацца толькі ў сітуацыі, калі, напрыклад, узнікае прарыў мяжы або вельмі сур'ёзнае абвастрэнне гібрыднай вайны", — заявіў кіраўнік польскага парламента.

Нагадаем, раней польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што Польшча можа часова прыпыніць права на прытулак, у тым ліку з-за міграцыйнага крызісу на мяжы. Кіраўнік урада таксама зазначыў, што мае намер "патрабаваць прызнання гэтага рашэння ў Еўропе", таму што добра ведае, як міграцыю "выкарыстоўваюць Лукашэнка, Пуцін, кантрабандысты і гандляры людзьмі".

У беларускіх дэмсілах тым часам выказалі спадзяванне, што палітычныя эмігранты з Беларусі і надалей змогуць легалізоввацца і атрымліваць прытулак у Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі