У Варшаве стварылі мурал у гонар "каліноўца" Міраслава Лазоўскага
Мурал у гонар Міраслава Лазоўскага ў Варшаве / t.me/ruchbelnac
Мурал у гонар загінулага "каліноўца" Міраслава Лазоўскага стварылі ў Варшаве. Пабачыць яго можна на пляцоўцы задняга дворыка Музея Вольнай Беларусі на вуліцы Foksal, 11, паведамляе арганізацыя "Рух".
Міраслаў Лазоўскі — адзін з стваральнікаў і кіраўнікоў спартова-патрыятычнай арганізацыі "Белы Легіён", былы супрацоўнік выдавецтва "Кнігазбор". У 2017-м яго затрымлівалі па палітычнай "справе патрыётаў". У 2022-м Лазоўскі далучыўся да палка Каліноўскага, стаў камандзірам падраздзялення.
У траўні 2023-га загінуў у баі ў Бахмуце, прыкрываючы адыход параненых "каліноўцаў". Развітанне з ім адбылося 26 траўня ў Кіеве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.