У вайсковай часці пад Мінскам атрымаў траўму яфрэйтар
Вайсковец тэрміновай службы атрымаў траўму ў вайсковай часці пад Мінскам, паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства абароны. Інцыдэнт адбыўся ў 5-й асобнай брыгадзе спецпрызначэння ў Мар'інай Горцы.
У Мінабароны падкрэсліваюць, што яфрэйтар атрымаў траўму, бо парушыў патрабаванні бяспекі. Падчас заняткаў старшы слесар рамонтнага ўзвода займаўся жорсткай счэпкай аўтамабіляў і ў выніку атрымаў тупую траўму жывата.
"Ваеннаслужачаму аказана экстраная медыцынская дапамога. Стан яфрэйтара стабільны, ён знаходзіцца ў прытомнасці", — адзначаецца ў паведамленні Мінабароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.