Воркаўт-пляцоўкі ў Беларусі: фітнес-трэнер і траўматолаг пра рызыкі і карысць

Ці бяспечныя воркаўт-пляцоўкі?

Ці бяспечныя воркаўт-пляцоўкі? / vgr.by

Пераразанне стужачак, натоўпы чыноўнікаў, паветраныя шарыкі — у такой атмасферы ў Беларусі адкрываюць новыя вулічныя пляцоўкі з трэнажорамі.

Але ці настолькі яны карысныя і бяспечныя, як сцвярджаюць чыноўнікі? Якія схаваныя праблемы могуць сапсаваць добрую на першы погляд ініцыятыву?

Еўрарадыё звярнулася па адказы да фітнес-трэнера і траўматолага.

 

Траўму можна атрымаць дзе заўгодна

На думку траўматолага-артапеда Рустама Айзатуліна, з'яўленне ў Беларусі воркаўт-пляцовак — добрае рашэнне, бо такія пляцоўкі ёсць у многіх краінах Еўропы. У плане бяспекі, кажа лекар, воркаўт-пляцоўкі не адрозніваюцца ад звычайных.

Траўму можна атрымаць дзе заўгодна. І ровар можна лічыць небяспечным, і самакат, таму чыста статыстычна рызыка ўзнікнення траўмы на такой пляцоўцы не большая і не меншая, чым на звычайнай.

Аднак вельмі важна, каб на тэрыторыі гэтых пляцовак была інфармацыя аб правілах бяспекі, лічыць Айзатулін.

Воркаут-площадки в Беларуси: фитнес-тренер и травматолог о рисках и пользе
Воркаўт-пляцоўка ў Віцебску / vitebsk.biz
Воркаут-площадки в Беларуси: фитнес-тренер и травматолог о рисках и пользе
Воркаўт-пляцоўка ў Мсціслаўлі / mstlife.by
Воркаут-площадки в Беларуси: фитнес-тренер и травматолог о рисках и пользе
Воркаўт-пляцоўка ў Пружанскім раёне / minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі