У воінскай часці ў Хабараўскім краі РФ быў выбух — ёсць загінулы і параненыя
На месца здарэння выязджалі пажарныя / khabara.ru
Адзін чалавек загінуў і сямёра пацярпелі падчас выбуху пораху ў адной з воінскіх часцей у Хабараўскім краі Расіі.
"Там воінская часць, нешта выбухнула. Адзін загінуў, некалькі чалавек пацярпела. Яны дастаўленыя ў бальніцу", — цытуе ТАСС крыніцу ў экстранных службах рэгіёна.
Паводле слоў іншай крыніцы ТАСС, інцыдэнт адбыўся падчас разгрузкі боепрыпасаў. Пажару ўжо няма, але на месца выязджалі "пажарная служба воінскай часці і адно аддзяленне ад пажарных раёна".
Загінуў салдат тэрміновай службы, удакладняе хабараўскі рэсурс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.