У Венецыі моцная паводка: пад ваду сышло ¾ старога горада
У Венецыі здарылася наймацнейшая за апошнія некалькі дзясткаў гадоў паводка. Як паведамляюць замежныя СМІ, паводла стану на вечар панядзелак 77% гістарычнай часткі горада апынулася пад вадой. Моцныя дажджы і штармавы вецер узнялі ўзровень вады на 1,56 метра і гэта найбольшы паказнік з 1979 года. Рэкордным была паводка 1966 года, калі вада ўзнялася на 1,94 метра, піша meduza.io
Паводкі ў Венецыі — звыклая з’ява, аднак вышэй на адзнаку 1,1 метра ўзровень вады ўздымаецца ўсяго некалькі разоў на год. Апошнім часам колькасць моцных паводак у Венецыі павялічылася і навукоўцы звязваюць гэта з глабальнай зменай клімату.
Непагадзь прыйшла і ў іншыя рэгіёны Італіі, што прывяло да адключэннняў электрычнасці. У Рыме адмененыя заняткі ў школах, а ў Генуі здарыліся перабоі ў руху цягнікоў.
Ёсць інфармацыя пра семярых загінулых і некалькіх дзясятках пацярпелых. Адзін чалавек знік без вестак.