У Віцебску пабудуюць 4-зоркавы гатэль за 7 мільёнаў долараў

Віцебскі гарвыканкам падпісаў дамову з расійскім ААТ “Amaks Grand Hotels” пра стварэнне 4-зоркавага гатэля расійскай сеткі. Пад яго пераробяць гасцініцу “Віцебск”. У стварэнне расійскага гатэля ў Віцебску плануецца інвеставаць 7 мільёнаў долараў, а адчыніцца ён у траўні 2010 г. Гатэль “Віцебск” прыцягнуў увагу гаспадароў сеткі “Amaks Grand Hotels” сваім выгадным месцазнаходжаннем: каля яго знаходзяцца амфітэатр, канцэртны зал “Віцебск” і тэатр імя Якуба Коласа.

Расійская кампанія “Амакс Гранд Хотэлс” мае гатэлі ў Азове, Белгарадзе, Варонежы, Есентуках, Казані, Пярмі, Стаўрапалі, Уфе ды інш. Віцебск стане першым горадам па-за межамі Расіі, дзе з’явіцца гатэль гэтай сеткі.

"Народныя навіны Віцебска"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі