У Віцебску прайшло развітанне з раварысткай Зінаідай Стагурскай
У Віцебскай абласной філармоніі 27 чэрвеня адбыліся грамадзянская паніхіда і развітанне з вядомай беларускай велагоншчыцай Зінаідай Стагурскай. Нагадаем, што яна трагічна загінула 25 чэрвеня ў аўтакатастрофе падчас трэніроўкі. Як адзначае БелаПАН, акрамя сваякоў развітацца са Стагурскай прыйшлі прадстаўнікі абласной улады, віцебскія спартоўцы, прадстаўнікі грамадскасці, гараджане. Побач з труной спартоўкі пастаянна знаходзіўся яе трэнер Уладзімір Пячэрын, які быў відавочцам аўтакатастрофы.
У жалобнай зале філармоніі былі выстаўленыя ўзнагароды спартоўкі і фатаграфіі, якія паказваюць усмешлівую велагоншчыцу ў моманты спартовых трыўмфаў. Праваслаўны святар правёў абрад адпявання. Стагурскую пахавалі на могілках у Мазурыне недалёка ад Віцебску.