У Віцебску шпіталізавалі жанчыну, яна чысціла легкавік, а ён пакаціўся на яе
У Віцебску ў бальніцу трапіла жанчына, якая чысціла легкавік ад наледзі, а ён пакаціўся на яе. Як паведамляе віцебскае ДАІ, здарэнне адбылося раніцай 15 лютага. Nissan Juke стаяў на невялікім ухіле і раптам паехаў назад.
40-гадовую кіроўцу прыціснула да іншага аўтамабіля — Сhevrolet Cruze. Яна атрымала цялесныя пашкоджанні. З месца здарэння жанчыну забрала хуткая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.