У Віцебску з’явіўся новы сэксуальны ман’як?
Маладую дзяўчыну знайшлі мёртвай ў хмызняку ў віцебскім мікрараёне “Пасёлак Тарны”. Паводле дадзеных экспертызы, яе забілі ў ноч з 23 на 24 ліпеня, а цела знайшлі толькі 27-га. Праваахоўчыя органы не выключаюць, што забойства было здзейснена на сэксуальнай глебе. Віцебская міліцыя шукае праз сродкі масавай інфармацыі дзяўчын ды жанчын, якія апошнім часам сталі ахвярамі гвалту ці спробы гвалту, і чамусьці не звярнуліся да праваахоўчых органаў. Не выключана, што ў Віцебску з’явіўся чарговы сэксуальны ман’як.
Дарэчы, апошні серыйны злачынца, які згвалтаваў некалькі дзяўчат і жанчын перш чым яго затрымалі, дзейнічаў таксама недалёка ад “Тарнага”.
Дарэчы, апошні серыйны злачынца, які згвалтаваў некалькі дзяўчат і жанчын перш чым яго затрымалі, дзейнічаў таксама недалёка ад “Тарнага”.