У Вілейцы з'явілася "вышыпечка" (Фота)
Сям'я Уладыкаў з Вілейкі зрабіла ў сябе печку-вышыванку — распісала яе традыцыйным беларускім арнаментам. Як піша "Рэгіянальная газета", печку распісала чытачка выдання Таццяна Уладыка разам са сваім бацькам Канстанцінам.
Увесь рамонт печкі заняў тыдзень. Эскіз малюнка гаспадары ўзялі ў інтэрнэце. "Вышыванку" наносілі на печку тры дні.
Мода на вышыванкі трывае ў Беларусі цягам апошняга года. Традыцыйным арнаментам упрыгожваюць самыя розныя рэчы — ад вопраткі да аўтамабіляў.
Фота: rh.by