У Вільні перапахаваюць астанкі Радзівілаў

У Вільні перапахаваюць астанкі прадстаўнікоў беларускага княжацкага роду Радзівілаў. Цырымонія развітання адбудзецца з 3 па 5 верасня ў Палацы Радзівілаў, які знаходзіцца ў літоўскай сталіцы.

Пахаваюць астанкі на Дубінгяйскім гарадзішчы.

Як адзначае delfi, урачыстае перапахаванне – гэта частка праграмы святкавання тысячагоддзя Літвы.

Астанкі 8 прадстаўнікоў роду Радзівілаў былі знойдзеныя на Дубінгяйскім гарадзішчы ў 2004 годзе, іх удалося ідэнтыфікаваць.

Сярод іх — канцлер Мікалай Радзівіл Чорны і яго жонка Лізавета, Мікалай Радзівіл "Руды" і яго сын Мікалай, Януш Радзівіл і іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі