У Вільні разбурылі мемарыял каля амбасады Беларусі

Разбураная "Варта святла" ў Вільні / Ілля Міронаў

Разбураная "Варта святла" ў Вільні / Ілля Міронаў

Невядомыя разбурылі мемарыял "Варта святла" ля агароджы амбасады Беларусі ў Літве. Акт вандалізму быў учынены ўночы на 26 жніўня.

Лампадкі "Варты святла" былі раскіданыя і разбітыя. Сіламі валанцёраў мемарыял быў хутка адноўлены, расказаў Еўрарадыё актывіст Ілля Міронаў.

Мемарыял "Варта светла" быў створаны ў 2022 годзе. Ён уяўляе сабой фота ўсіх вядомых ахвяраў рэжыму Лукашэнкі, а таксама беларусаў, якія змагаюцца супраць расійскай агрэсіі ва Украіне. Насупраць здымкаў стаяць лампадкі, якія кожны вечар запальваюць неабыякавыя беларусы.

В Вильнюсе разрушили мемориал возле посольства Беларуси
Так выглядае адноўлены мемарыял / Ілля Міронаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі