У войску абмежавалі выкарыстанне мабільнай сувязі
Міністэрства абароны Беларусі абмежавала выкарыстанне мабільнай сувязі. Цяпер вайскоўцы тэрміновай службы, курсанты і рэзервісты змогуць патэлефанаваць са сваёй "мабілы" толькі ў строга вызначаных выпадках — у асабісты час, у выхадны дзень, падчас лячэння, звальнення ці адпачынку. Каб не было спакусы парушыць загад, мабільныя тэлефоны давядзецца здаваць на захоўванне ў службы, вызначаныя загадам камандзіра часткі.
Як паведамляе "Ежедневник", новаўвядзенне з'явілася з мэтай аховы вайсковых таямніцаў.
Як паведамляе "Ежедневник", новаўвядзенне з'явілася з мэтай аховы вайсковых таямніцаў.