У Вялікабрытаніі з’явіўся міністр па адзіноцтве
У Вялікабрытаніі з’явіўся міністр па адзіноцтве. Прэм’ер-міністр Тэрэза Мэй прызначыла на гэтую пасаду 42-гадовую Трэйсі Краўч, якая раней была міністрам спорту і грамадзянскай супольнасці, інфармуе “Бі-Бі-Сі”. Краўч давядзецца, сумесна з бізнесам і дабрачыннымі арганізацыямі, выпрацоўваць урадавую стратэгію па барацьбе з гэтай праблемай. А яна, паводле статыстыкі, закранае каля 9 мільёнаў жыхароў Вялікабрытанні розных узростаў. Новы міністр паабяцала разабрацца з гэтай з’явай.
Міністэрства па адзіноцтве будзе супрацоўнічаць з аднайменнай камісіяй, якая была заснаваная дэпутатам ад Партыі лейбарыстаў Джо Кокс. Яна была забіта ў 2016 годзе Томасам Мэерам, які нанёс нажавыя і агнястрэльныя раненні і крычаў пры гэтым “Брытанія — перадусім!”.