У вёсках Брэстчыны за суткі адбылося адразу пяць пажараў

У вёсках Брэстчыны за суткі адбылося адразу пяць пажараў

Адразу пяць пажараў зафіксавана 6 лютага на тэрыторыі Брэсцкай вобласці: два ў Кобрынскім раёне і па адным у Драгічынскім, Івацэвіцкім і Ганцавіцкім раёнах. У вёсцы Хідры Кобрынскага раёна у суботу ўдзень гарэў жылы двухкватэрны дом, у выніку здарэння знішчаны дах, пашкоджанае ўнутранае аздабленне кватэраў і маёмасць.

У вёсцы Пярковічы  Драгічынскага раёна ўвечары загарэўся нежылы драўляны дом. А ў яшчэ трох выпадках гарэлі гаспадарчыя збудаванні на прыватных падворках. Прычына пажараў высвятляецца.

Ніхто з людзей не пацярпеў, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі